Споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, драматурга, перакладчыка Алеся Бачылы

05.03.2018 

Юбілею творцы прысвячаўся літаратурны конкурс “Радзіма мая дарагая”, пераможцаў якога назвалі на кніжнай выставе-кірмашы ў Мінску. А ў зале беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі адкрылася выстава "Акрыленасць паэтычнага радка". Матэрыялы максімальна поўна раскрываюць жыццёвы і творчы шлях заслужанага дзеяча культуры Беларусі. Усяго ў экспазіцыі - больш за 120 дакументаў. Алесь Бачылавы вучаў творчасць Максіма Багдановіча. Пра гэта ён расказвае ў запісе 1969 года, які прапанаваў Дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў. 

Фота: zviazda.by