У Мінску расказалі, як экранізавалі “Дзікае паляванне караля Стаха”

03.04.2018

У Мінску расказалі, як здымалі фільм “Дзікае паляванне караля Стаха” па аповесці Уладзіміра Караткевіча. Сорак гадоў таму пачалася праца над адной з самых тонкіх і паспяховых беларускіх карцін. Таксама нядаўна выйшаў 16 том са збору твораў Уладзіміра Караткевіча. Там кінасцэнарыі з пазнакамі аўтара. Расказвае паэтэса, сцэнарыст і драматург Валерыя Кустава.

На гэтым сустрэчы з творчасцю класіка беларускай літаратуры не завершацца. Наступная, 19 красавіка, раскажа пра Караткевіча-фалькларыста. 

Фота: ay.by