Музеі Багдановіча і Горкага абмяняліся дакументамі

04.04.2018 

Перапіску беларускага этнографа і фалькларыста Адама Багдановіча - бацькі паэта Максіма Багдановіча - з сям'ёй рускага пісьменніка Максіма Горкага, чый 150-гадовы юбілей адзначаецца сёлета, перадалі ў архіў Літаратурнага музея Багдановіча ў Мінску. У сваю чаргу наш музей перадаў пакет дакументаў, звязаных з Максімам Горкім, якія захоўваліся ў беларускай сталіцы, адзначыла дырэктар музея Багдановіча Марына Запартыка.

Фота: belta.by