Дзясяты Міжнародны фестываль тэатраў лялек адбудзецца ў Мінску 18 -21 мая на 5 пляцоўках горада

11.04.2018 

Дзясяты Міжнародны фестываль тэатраў лялек адбудзецца ў Мінску ў маі. Чакаюць 13 калектываў з 7 краін. Таксама пройдуць майстар-класы і дыскусіі з гледачамі і крытыкамі, адбудзецца вечар тэатральнай музыкі ад гурта "Нагуаль". Музыканты пісалі кампазіцыі спецыяльна для тэатраў лялек. "Юбілейны фестываль здзівіць гледачоў", – упэўнены мастацкі кіраўнік Аляксей Ляляўскі.

Упершыню большасць пастановак адрасаваныя дарослай аўдыторыі, для дзяцей толькі 2 спектаклі. Арганізатары не імкнуцца паказваць самае папулярнае і дарагое – усё суб'ектыўна. "Гледачы ўбачаць не толькі новыя і ўжо высока ацэненыя спектаклі, але і адчуюць жанравую разнастайнасць сучаснага тэатра лялек", – кажа Аляксей Ляляўскі.

Фота: minsknews.by