Дом-музей Адама Міцкевіча рыхтуецца да 220-годдзя паэта

14.04.2018 

Сёлета спаўняецца 220 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча – паэта, публіцыста, грамадска-палітычнага дзеяча, дзіцячыя і юнацкія гады якога прайшлі ў Беларусі – у сучасным Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Зараз Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку рыхтуецца да ўрачыстасцей. Што чакае гасцей свята распавёў дырэктар музея Мікалай Гайба.