Дызайнер Людміла Тараканава запрашае мужчын адчуць сябе Жуль Вернамі

18.04.2018 

Больш за 30 дызайнераў – беларускіх і замежных, вядомых і пачаткоўцаў – паказалі калекцыі ў межах Belarusfashionweek, адбылася канферэнцыя, прысвечаная блок-чэйн у галіне моды. Акрамя таго, праект пераехаў. Новая дыслакацыя - арт-прастора ў памяшканнях былых заводскіх цэхаў, зараз адна з самых модных пляцовак сталіцы. З аншлагам на Belarusfashionweek прайшоў паказ дызайнера з Віцебска Людмілы Тараканавай. У калекцыі творчы пошук, нараджэнне ідэі, яднанне з прыродай. Дызайнер запрашае гледача ў яркае, захапляльнае і крыху авантурнае падарожжа, прапануе адчуць сябе Жуль Вернам ХХІ стагоддзя. 

Фота: bfw.by