Салют з 30 залпаў адбудзецца паблізу канцэртных пляцовак

09.05.2018 

Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень Перамогі. 73 гады таму завяршылася Вялікая Айчынная вайна. Яна была часткай Другой сусветнай - найбуйнейшага ўзброенага канфлікту ў гісторыі чалавецтва. Наша краіна страціла каля 3 мільёнаў жыхароў. Вядома, што на 1 красавіка 2018 года ў Беларусі было 8412 ветэранаў. Сярэдні ўзрост удзельнікаў Вялікай Айчыннай - 95-96 гадоў.

Традыцыйна святочны дзень завершыцца феерверкам. Сёлета 2 агнявыя пазіцыі размесцяцца паблізу канцэртных пляцовак. Назіраць маляўнічыя прадстаўленні можна з тых жа месцаў. Салют з 30 залпаў адбудзецца ў 23 гадзіны. Пра месцы размяшчэння шасці агнявых пазіцый раскажа начальнік штаба - першы намеснік ваеннага каменданта Мінскай ваеннай камендатуры Сяргей Іваноў.

Фота: ctv.by