90-годдзе Чынгіза Айтматава адзначылі выданнем яго кнігі па-беларуску

15.05.2018 

Кнігу Чынгіза Айтматава "Буранны паўстанак. І вякуе дзень даўжэй за век" на беларускай мове ў перакладзе Міхася Стральцова прэзентуе сёння ў Мінску выдавецтва "Народная асвета". Да гэтага адзін асобнік кнігі перададзены ў Беларускую бібліятэку імя Францыска Скарыны ў Лондане, яшчэ адзін - у Акадэмію імя Айтматава ў брытанскай сталіцы. Выданне выйшла да 90-годдзя Чынгіза Айтматава і 25-годдзя дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кыргызстанам. Расказвае пасол Кыргызскай Рэспублікі ў Беларусі Кубанычбек Амураліеў.

Фота: narasveta.by