Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі сёння закрывае юбілейны 50 сезон

30.05.2018 

Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі сёння закрывае юбілейны 50-ы сезон. Праграма прысвечана памяці дырыжора, заслужанага артыста БССР Віталя Катаева. Саліст вечара – адзін з самых неардынарных музыкантаў сучаснасці, народны артыст Расіі Аляксей Любімаў (фартэпіяна). Расказвае дырыжор камернага аркестра Яўген Бушкоў.  

Фота: belta.by