Прэм'ера балета "Пятрушка" Ігара Стравінскага адкрые “Балетнае лета ў Вялікім - 2018”

04.06.2018 

Марафон харэаграфічных хітоў, гучныя прэм'еры, гастролі прызнаных сусветных зорак. “Балетнае лета ў Вялікім” запрашае прыхільнікаў на non-stop. Штогод да закрыцця сезона галоўная сцэна беларускага Вялікага на тыдзень аказваецца ва ўладзе яго вялікасці танца. Пра сёлетнія адметнасці фестывалю, які пачнецца паслязаўтра, расказвае народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік балета Вялікага тэатра Юрый Траян. 

Фота: bolshoibelarus.by