"Балетнае лета” прыйшло ў Вялікі тэатр Беларусі

06.06.2018 

Міжнародны фестываль "Балетнае лета ў Вялікім” пачынаецца сёння і працягнецца тыдзень. Адкрывае свята класічнага танца адноўлены балет з легендарных “Рускіх сезонаў” Сяргея Дзягілева на музыку Ігара Стравінскага. У афішы беларускага Вялікага гэта чацвёртая работа народнага артыста Расіі, выдатнага танцоўшчыка Андрыса Ліепы.

Фестываль “Балетнае лета” працягнецца тыдзень. Таксама ў афішы – пастаноўкі “Шахерызада”, “Жар-птушка”, “Спартак”. “Карсар”, “Лебядзінае возера”, “Ор і Ора”. А завершыцца свята гала-канцэртам зорак сусветнага балета. Беларускія гледачы ўбачаць артыстаў тэатраў з Берліна, Дрэздэна, Лондана, Вены, Таліна і вядучых майстроў сцэны Беларусі.

Расказвае народны артыст Расіі Андрыс Ліепа.

Фота: liepa.ru