30 гадоў сёлета спаўняецца пляцоўцы "Славянскага базару"

11.06.2018 

Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Канцэрт адкрыцця абяцае быць незвычайна насычаным і цікавым. У ім возьмуць удзел як "пачаткоўцы" фестывалю, так і яго пастаянныя ўдзельнікі. Яго прысвецяць Году малой радзімы. Пра гэта расказала галоўны рэжысёр гала-канцэрта адкрыцця фестывалю, намеснік генеральнага дырэктара Цэнтра культуры "Віцебск" Марына Раманоўская.

Фота: vitebsk-bazar.narod.ru