Як Пружанскі раён павялічыў колькасць турыстаў?

30.07.2018 

Адметныя турыстычныя аб’екты і палепшаная інфраструктура прывабліваюць наведвальнікаў у Пружанскі раён Брэсцкай вобласці. Там адкрылася ганчарная майстэрня, дзе робяць традыцыйныя для гэтай мясцовасці керамічныя вырабы. А ў пасёлку Ружаны побач са знакамітым палацава-паркавым ансамблем Сапегаў ладзяцца тэатралізаваныя прадстаўленні, для гасцей падрыхтавана інфармацыя пра рэгіён на розных мовах. Мясцовыя ўлады, грамадскасць і міжнародныя структуры працуюць разам, каб павялічыць колькасць турыстаў у рэгіёне. Адзначае намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Супрыновіч.

Фота: brestobl.com