"Букеты - гэта таксама маленькая гісторыя"

06.08.2018 

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава жывапісу “Каляровыя дні”. У экспазіцыі - карціны дзвюх айчынных мастачак: Таццяны Грыневіч і Ірыны Ясюкайць-Дударавай. Творцы працуюць па натхненні, таму кожная работа шчырая, па-асабліваму цікавая. Выстава ахоплівае перыяд творчасці з 2008 года і да гэтага дня. Працягвае Таццяна Грыневіч.

Творчасць мастачак вядома як у Беларусі, так і за яе межамі. Яны ўдзельніцы шэрагу рэспубліканскіх і міжнародных выстаў. Карціны, паказаныя ў экспазіцыі, аб’яднаныя адной тэматыкай, але творцы ўпэўненыя: рука мастака заўсёды бачная, таму работы значна адрозніваюцца. "Пераблытаць іх складана", – кажа Ірына Ясюкайць-Дударава.

Выстава жывапісу “Каляровыя дні” працягнецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі да 1 кастрычніка.   

Фота: nlb.by