Навейшая гісторыя Беларусі ў "Асобах"

07.08.2018 

У Мінску прэзентавалі шостую біяграфічную кнігу з серыі “Асобы”. Асноўная ідэя праекта – расказаць гісторыю Беларусі праз знакавых для краіны людзей. Ініцыятар, дырэктар выдавецтва " Адукацыя і выхаванне" Мікалай Супрановіч падзяліўся, як зарадзілася ідэя стварэння серыі і каму прысвяцілі кожную з кніг. 

Сёння ў распрацоўцы кнігі, прысвечаныя Раісе Баравіковай, Пятру Віцязю і Віктару Пякарскаму. Кожнае выданне - шматгранны партрэт асобы. Пра жыццё героя расказваюць яны самі, іх калегі, знаёмыя і родныя. Серыя "Асобы" дазваляе казаць пра важнае своечасова – адзначае контрразведчык Уладзмір Гаркавы. Дарэчы, кніга, прысвечаная яму, выйшла сёлета. 

Фота: belta.by