Кніга пра адметных людзей Іванаўскага раёна выйшла спецыяльна да Дня беларускага пісьменства

31.08.2018 

Людзі Янаўскага краю” – кніга пра адметных людзей Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці - выйшла адмыслова да Дня беларускага пісьменства. Чытач можа пазнаёміцца з тымі, хто ў нашы дні развівае гэтую мясцовасць, стварае культурны асяродак, адраджае гістарычную спадчыну, жыве клопатамі сваёй малой радзімы. Кніга пабачыла свет у выдавецкім доме “Звязда”. Яе прэзентацыя адбудзецца 1 верасня з 15.00 да 16.00 у павільёне “Сучасная беларуская кніга і прэса”. Занатаваў яскравыя думкі і важныя старонкі біяграфій “людзей янаўскага краю” галоўны рэдактар рэдакцыі Іванаўскай раённай газеты “Янаўскі край” Ігар Гетман.

Фота: zviazda.by