Навушнікі "SENNHEISER" ад праграмы "Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя" знайшлі свайго гаспадара

31.08.2018

На працягу трох месяцаў штотыднёва па пятніцах у суполцы праграмы "ДНК" мы агучвалі тэму “ДніНашыхКанікул-2018” наступнага тыдня. Для ўдзелу трэба было каментаваць, "лайкаць" і дасылаць свае фотаздымкі з пазнакай #ДніНашыхКанікул. Усяго летам 13 тыдняў, а таму 13 заданняў вы атрымалі ад нас. Пераможцам стаў 11-класнік школы №154 Іван Бакштановіч.