Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр адкрыў 49 сезон прэм’ерай

17.09.2018 

У 49 сезоне Беларускага дзяржащнага музычнага тэатра на сцэну выйшла знакамітая “Цётка Чарлі” Брэндана Томаса. Праўда, у новай тэатральнай версіі пастаноўка называецца “Прывітанне, я цётка Чарлі”. Музычна-сцэнічная рэдакцыя Ганны Маторнай.

Дырыжор-пастаноўшчык Мікалай Макарэвіч за аснову ўзяў музыку Аскара Фельцмана, хаця прызнаецца, што многае ў творчай садружнасці давялося прыдумаць.

Пастаноўка музычнага тэатра перагукаецца з вядомым савецкім фільмам “Прывітанне, я ваша цётка”. Аднак тэатральная версія са шчаслівым фіналам, адкрытага кіназавяршэння наўмысна пазбеглі.

Фота: musicaltheatre.by