У сталічнай Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася выстава тэкстылю “З Верай і Любоўю”

04.10.2018 

У экспазіцыі каля 80 работ, размешчаных у дзвюх залах і выкананых у розныя гады. Працэс стварэння доўгі: на адно тэкстыльнае палатно патрабуецца да года. Тэматыкай мастачкі не абмяжоўваюцца, але працуюць выключна ў аўтарскай тэхніцы. Працягвае Любоў Кірылава.

Асноўная мэта творчасці мастачак - несці пазітыў праз палотны. Яны ўпэўненыя, што мастацтва павінна вучыць эстэтыцы, прыгажосці. Адначасова кожная іх работа з філасофскім, гістарычным, а часам асабістым падтэкстам. Чым адрозніваюцца творы сясцёр - расказвае Вера Блінцова.

Наведаць выставу “З Верай і Любоўю” можна ў сталічнай Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага да 21-га кастрычніка. 

Фота: minsknews.by