У сталічным Палацы мастацтва адкрыўся “Восеньскі салон”

05.10.2018 

Мастакі паказваюць свае работы, шукаюць пакупнікоў і спаборнічаюць адзін з адным за прызавыя месцы. Пераможцаў вызначыць міжнароднае журы. Cёлета на “Восеньскі салон” пададзена рэкордная колькасць анкет – чатырыста пяцьдзясят шэсць. Распавядае адзін з арганізатараў Уладзімір Сажын. 

Сёлета на выставе – надзвычай разнастайныя работы: ад класічных да авангардных. Кожны знойдзе для сябе нешта цікавае і натхняльнае. Упершыню ў пазаконкурснай праграме – творы мастацтва ад галерэй і пляцовак, а не ад саміх творцаў. Такім чынам, кажа куратар экспазіцыі Аляксандр Зіменка, можна гаварыць пра падтрымку другаснага рынку твораў мастацтва ў нашай краіне.

Фота: artbelarus.by