Марку да 100-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча экспануюць у Навагрудку

10.10.2018 

«Адам Міцкевіч і Ігнат Дамейка – слаўныя сыны Навагрудскай зямлі» - філатэлістычная выстава пад такой назвай адкрылася ў Навагрудку. Наведвальнікі мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея пазнаёмяцца з найбольш поўнай калекцыяй марак на тэрыторыі Беларусі, прысвечанай знакамітым асобам і сябрам Адаму Міцкевічу і Ігнату Дамейку. Ідэя такога філатэлічнага збору ўзнікла ў этнічнага беларуса, грамадзяніна ЗША Гары Крыгеля. Яго падтрымалі на радзіме Міцкевіча і Дамейкі. Распавядае дырэктар Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея Марына Ярашук.

Фота: museum.by