У Нацыянальным мастацкім музеі працуе выстава віцебскага мастака Алега Скавародкі “Паэзія колеру”

11.10.2018 

Экспазіцыя прымеркавана да 70-годдзя з дня нараджэння майстра. У работах Алега Скавародкі ўдала злучаюцца традыцыі класічнай і авангарднай мастацкіх школ, адчуваецца ўплыў мадэрну, імпрэсіянізму. У экспазіцыі больш за 50 твораў жывапісу з калекцыі аўтара, большасць з якіх створаны за апошнія 15 гадоў. Выставу аўтар прысвяціў родным мясцінам.

Айчынны жывапісец Алег Скавародка нарадзіўся ў 1948 годзе ў Лепельсікм раёне. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Сярод яго настаўнікаў Леанід Дзягілеў. Ён завітаў на вернісаж. 

Фота: news.tut.by