Выстава з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Траццякоўскай галерэі адкрылася ў Магілёве

12.10.2018 

"Бялыніцкі-Біруля і мастакі яго асяроддзя” – выстава з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Траццякоўскай галерэі адкрылася ў Магілёве. Палотны экспануюцца ў выставачнай зале Мастацкага музея імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Вернісаж прымеркаваны да пятага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які зараз праходзіць у абласным цэнтры. Пра адментасць выставы распавяла Генеральны дырэктар Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі Зельфіра Трэгулава. 

Музей імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве -- філіял Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Выстава “Бялыніцкі-Біруля і мастакі яго асяроддзя” – першы буйны міжнародны праект, які праводзіцца там пасля маштабнай рэканструкцыі. На рамонтныя работы патрачана каля паўтара мільёна долараў. Праз амаль пяць гадоў гэты гістарычны будынак адчыніў дзверы ў сучасную арт-прастору, дзе могуць экспанавацца сусветныя шэдэўры. Адзначае генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў.

Выстава “Бялыніцкі-Біруля і мастакі яго асяроддзя” адкрыта ў Магілёве да 15 снежня. 

Фота: sb.by