У сталічнай галерэі адкрылася выстава “Пад знакам Шаляў” Валянціны Іваньковай

12.10.2018 

У сталічнай галерэі Леаніда Шчамялёва адкрылася выстава “Пад знакам Шаляў” Валянціны Іваньковай. У аснове экспазіцыі - керамічныя работы. Мастачка нарадзілася напрыканцы верасня, пад знакам Шаляў – гэта акалічнасць і паўплывала на выбар назвы. Шалі сімвалізуюць для яе раўнавагу і гарманічнасць, шлях да якіх ляжыць праз творчасць. 

Фота: artexpo.by