15.10.2018
У фінскім горадзе Іматра ўстаноўлены мемарыяльны знак народнаму паэту Беларусі Янку Купалу, які напачатку мінулага стагоддзя наведваў гэты горад з калегамі-пісьменнікамі і натхняўся краявідамі. Урачыстая цырымонія адкрыцця адбылася на цэнтральнай плошчы Іматры з удзелам супрацоўнікаў дыпламатычных місій, жыхароў і гасцей горада. Мэр Кай Рослака падкрэсліў важнасць гэтага міжнароднага праекта, які ўмацоўвае культурныя сувязі Беларусі і Фінляндыі. Тэму працягвае Маргарыта Прохар.
Фота: belta.by