Больш за 3000 валанцёраў з 52 краін падтрымаюць Еўрапейскія гульні-2019

17.10.2018 

Працягваецца прыём заявак ад валанцёраў на другія Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у Беларусі наступным летам. Арганізатары ўжо атрымалі тысячы прапаноў ад добраахвотнікаў, цікавасць праяўляюць таксама і замежныя грамадзяне. У лістападзе запусцяць спецыяльную анлайн-платформу, дзе кожны ўдзельнік валанцёрскага руху атрымае неабходную інфармацыю і пройдзе навучанне. Распавядае кіраўнік аддзела па рабоце з валанцёрамі, культурных і адукацыйных праграм фонду “Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў-2019 ” Надзея Анісавец.