У сталічным кінатэатры “Масква” адкрыўся XXV Мінскі Міжнародны кінафестываль “Лістапад”

02.11.2018 

Гэтым вечарам дзеячаў сусветнага кінематографа чакаюць у сталічным кінатэатры “Масква” на цырымонію адкрыцця 25-га Мінскага Міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”. Дэвіз юбілейнага форуму прысвячаецца вялікаму рэжысёру Кіры Муратавай – “Калі спазнаваць белы свет”. У кулуарах актыўна абмяркоўваюць, каму дастанецца ганаровая ўзнагарода. Сярод магчымых лаўрэатаў спецыяльнага прыза Прэзідэнта Беларусі "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве” - узбекскі акцёр Рустам Сагдулаеў і зорка савецкага кінематографа Святлана Немаляева. Працягвае першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга. 

Першы сеанс кінафестывалю “Лістапад” - драма “Халодная вайна” польскага рэжысёра Паўла Паўлоўскага. Дарэчы, Уладальніка золата 20-га “Лістапада”.У сёлетняй афішы -- 167 фільмаў з 48 краін. Дэбютуюць кінематаграфісты Паўднёвай Афрыкі і Кеніі. Фестывальны тыдзень парадуе гледачоў сусветнымі прэм'ерамі, актуальнай дакументалістыкай і хітамі незалежнага кінематографа.

Фота: sb.by