Ігар Сукманаў: "Мы падабралі карціны рэжысёраў, якія пазнаюць белы свет"

02.11.2018 

У гэтыя хвіліны ў сталічным кінатэатры "Масква" праходзіць урачыстае адкрыццё 25-га Мінскага міжнароднага фестывалю "Лістапад". Маштабны кінафорум сёння ў 25-ы раз збярэ ў беларускай сталіцы акцёраў, рэжысёраў, кінакрытыкаў з усяго свету. Штогод яго наведваюць больш за 40 тысяч гледачоў і мноства зорных гасцей. Цэлы тыдзень гледачы будуць атрымліваць задавальненне ад тонкага і інтэлектуальнага кіно. Сёлетні cлоган – "Пазнаючы белы свет", а прысвечаны фестываль Кіры Муратавай. Працягвае дырэктар праграм неігравога кіно Ігар Сукманаў.

Кінафестываль "Лістапад" традыцыйна наведваюць паважаныя госці. Сёлета ў Беларусь прыехала актрыса тэатра і кіно Святлана Немаляева. У скарбонцы артысткі – работы з многімі вядомымі рэжысёрамі. Папрацаваць з Кірай Муратавай ёй таксама ўдалося.

Паглядзець фільмы кінафестывалю “Лістапад” можна на працягу тыдня. На свяце працуе наш карэспандэнт, яна сустракаецца са стваральнікамі кіно, сачыце за выпускамі навін.

Фота: kp.by