Абвешчаны пераможца "Лістападзіка"

06.11.2018 

Галоўны кінафорум краіны працягвае выбіраць лепшыя стужкі. Сёння ў сталічным кінатэатры "Цэнтральны" стаў вядомы пераможца "Лістападзіка". Поўнаметражная гісторыя рэжысёра з Кеніі Лікарыёна Вайнайны ўзяла золата конкурсу фільмаў для дзяцей. "Супа Мода" - карціна аб смяротна хворай дзевяцігадовай дзяўчынцы - ужо прызнана міжнароднымі фестывалямі ў Чэхіі і Шатландыі. А таксама намініраваная ад Кеніі на прэмію "Оскар".
Узнагароду за найлепшую работу дарослага акцёра ў дзіцячым фільме атрымала карціна "Уцёкі ў Рым" (Італія, Швейцарыя). Рэжысёр Сандра Ванукі прыехала ў Мінск, каб прэзентаваць стужку. І вось што расказвае

Фота: архіў, minsknews.by