На фестывалі “Лістапад” ідзе рэтраспектыва фільмаў французскага рэжысёра Аньес Варда

07.11.2018 

Сёлета Аньес Варда споўнілася дзевяноста гадоў, але рэжысёр працягвае здзіўляць публіку сваімі маладымі фільмамі.

Распавядае дырэктар праграмы ігравога кіно Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” Ігар Сукманаў.

Выканаўца галоўнай ролі Валеры Мерэс спецыяльна прыляцела ў Мінск на паказ стужкі “Адна спявае, другая - не”. Гэта фільм тысяча дзевяцьсот семдзясят пятага года, нядаўна ён выйшаў на экраны ў рэстаўрыраванай версіі, прэм’ера адбылася на Канскім фестывалі. Карціна - своеасаблівы гімн жанчыне і яе хараству.

Фота: Аньес Варда, afisha.ru