Кераміст Валерый Калтыгін падвёў вынік педагагічнай дзейнасці кнігай "З вопыту настаўніка керамікі"

22.11.2018 

У Мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" презентавалі кнігу Валерыя Калтыгіна "З вопыту настаўніка керамікі". Аўтар прысвяціў твор сваім педагогам і падзяліўся асаблівасцямі працы ў дзіцячай мастацкай школе. Майстар адзначыў, што кніга зацікавіць спецыялістаў. Якія пытанні яна ўздымае - раскажа Валерый Калтыгін.

На прэзентацыю завітаў педагог Валерыя Калтыгіна - прафесар кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі - Міхаіл Казарог. Ён падзяліўся ўспамінамі з часоў, калі Валерый Калтыгін быў студэнтам і толькі пачынаў творчую кар'еру.

Кніга "З вопыту настаўніка керамікі" - сімвалічнае завяршэнне педагагічнай дзейнасці Валерыя Калтыгіна. Творчасць майстра працягваецца - да лета ён рыхтуе шмат сюрпрызаў.

Фота: sputnik.by