У сталіцы працягваецца акцыя "Дні ВГІКа ў Беларусі"

29.11.2018 

У праграме "Дзён ВГІКа ў Беларусі" - майстар-класы, творчыя сустрэчы, кінапаказы, сумесныя заняткі па сцэнічным руху і канцэрты. Падзеі ў рамках святкавання 100-годдзя ВГІКа. Першы намеснік Міністра культуры Беларусі Наталля Карчэўская адзначыла, што прыезд расійскай дэлегацыі значны для нашай краіны.

Падчас урачыстасцей рэктары Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Дагавор на 4 гады, ён прадугледжвае студэнцкія і навуковыя абмены, удзел у сумесных праектах і праграмах. Пра творчыя адносіны паміж дзвюма краінамі расказвае рэктар ВГІКа Уладзімір Малышаў.

Сёння ў межах "Дзён ВГІКа ў Беларусі» у сталічным Доме Масквы адбудзецца творчы вечар Народнага артыста Расіі Аляксандра Міхайлава. Ён і завершыць акцыю. 

Фота: sb.by