У Мінску прэзентавалі талісман II Еўрапейскіх гульняў-2019

30.11.2018 

Сімвалам галоўнай спартыўнай падзеі стане лісяня Лесік. Яно апранута ў шорты і майку, на ім бейсболка з надпісам – слоганам II Еўрапейскіх гульняў. Колеры талісмана адпавядаюць духу спаборніцтваў: чорны сімвалізуе рашучасць, жоўты - жыццярадаснасць, зялёны - развіццё, сіні - няскоранасць, а чырвоны - энергічнасць. У вобразе гэтага казачнага персанажа аб’яднаны вядомы ва ўсім свеце твор літаратуры і беларуская міфалогія. Распавядае намеснік дырэктара фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019" Анатоль Котаў.

Падчас прэзентацыі талісмана ІІ Еўрапейскіх гульняў дадзены старт конкурсу дзіцячых малюнкаў. Мяркуецца, што дзеці пакажуць маштабнае спартыўнае спаборніцтва са свайго непрадузятага гледжання, праявяць творчасць і падкажуць арганізатарам, як гэтую падзею зрабіць святам для ўсіх людзей без выключэння. Старт конкурсу даў зорны пасол Еўрагульняў, прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар.

Фота: minsk2019.by