Віртуальныя акуляры паказваюць адзін дзень з жыцця Сапегаў

03.12.2018 

У Нацыяльным гістарычным музеі – новы мастацкі праект: “Куншты маляваныя. Адзін дзень з жыцця Сапегаў”. Слова “куншты” абазначае “малюнак”, у гэтым праекце яго таксама можна разумець як “комікс”. У серыі фатаздымкаў глядач бачыць цэлую мастацкую гісторыю, разыграную тэатрам “Майстэрня ўражанняў”. Працягвае кіраўнік тэатра Віктар Каравай.

Праект “Куншты маляваныя. Адзін дзень з жыцця Сапегаў” паказвае падзеі беларускай гісторыі скрозь прызму сучасных тэхналогій. На першым паверсе Нацыянальнага гістарычнага музея праз віртуальныя акуляры глядач бачыць адноўленыя Гальшанскі і Крэўскі замкі, на другім паверсе – серыя фатаграфій, зробленых у тэхналогіі стэрэадруку. Распавядае намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Аляксандр Храмы.

Выстава Куншты маляваныя. Адзін дзень з жыцця Сапегаў” працуе да 8 студзеня.

Фота: histmuseum.by