У Мінску працягваецца праваслаўны калядны фестываль "Радасць"

31.12.2018

Да калядных цудаў далучыўся праваслаўны фестываль "Радасць". Ён сабраў больш за 80 прыходаў і манастыроў з 8 краін. Упершыню ў гасцях прадстаўнікі Сірыі. Да 6 студзеня ў сталічным Палацы мастацтваў вялікі кірмаш падарункаў, майстар-класы, калядныя дыялогі і спектаклі для дзяцей. Важная частка экспазіцыі – абраз Успення Найсвяцейшай Багародзіцы, намаляваны ў Свята-Елісавецінскім манастыры. Таксама госці могуць стаць чараўнікамі і парадаваць жыхароў Лагойскага дома-інтэрната. Працягвае арганізатар дзіцячай праграмы фестывалю “Радасць” Вольга Малішэўская.

Фота: obitel-minsk.ru