Святкі – перыяд ад Ражаства да Вадохрышча

08.01.2019

Праваслаўныя хрысціяне працягваюць святкаваць Ражаство Хрыстова. У вернікаў пачаліся Святкі. Гэты асаблівы час, напоўнены сустрэчамі з блізкімі і сябрамі, добрымі справамі. У гэтыя дні прынята абменьвацца падарункамі, каб на працягу года ў хаце заўсёды быў дабрабыт. У Святкі ладзяцца народныя гулянні, па традыцыі ходзяць калядоўшчыкі. Доўжыцца гэты перыяд два тыдні, да Вадохрышча. Распавядае кіраўнік інфармацыйнага аддзела Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, протаіерэй Яўген Грамыка.

Фота: u-f.ru