30.01.2019
Выдавецтва падрыхтавала кнігі і друкаваную прадукцыю, прысвечаную II Еўрапейскім гульням. Гэта турыстычная карта Мінска, календары, кніга аб гісторыі спартыўных спаборніцтваў і іншае. Пра турыстычны даведнік “Мінск” на рускай і англійскай мовах распавядае вядучы спецыяліст па гарадскіх інфармацыйных пунктах фонду Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў Людміла Факеева.
Акрамя гэтага, летась у выдавецтве з’явіўся шэраг ілюстраваных энцыклапедый. Гэта “Музеі Беларусі”, “Арганы Беларусі”, кніга “Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы”, а таксама трохтомная энцыклапедыя “Янка Купала”. Працягвае Ларыса Языковіч, галоўны рэдактар выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”.
У бліжэйшых планах выдавецтва – стварыць энцыклапедыю, прысвечаную Уладзіміру Караткевічу.
Фота: mininform.gov.by