Тры з васьмі ўзнагарод Міжнароднага фестывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm – у беларусаў

01.02.2019

Восьмы сезон Міжнароднага фестывалю мабільнага кіно velcomSmartfilm завяршыўся. Удзельнічалі рэжысёры-аматары з 60 краін. У сёлетняга сезона ёсць цытата: “Цяжка судзіць рэальныя гісторыі, але мы хацелі выбраць тыя, што здольныя змяняць наша ўспрыманне рэчаіснасці”. Працягвае член журы, каардынатар нацыянальнага конкурсу кінафестывалю “Лістапад” – Мікалай Лаўранюк.

Журы таксама адзначыла колькасць работ-пераможцаў з Беларусі. Сёлета сярод васьмі намінацый айчынныя аматары мабільнага кіно забралі тры ўзнагароды. Гран-пры фестывалю таксама ў беларускі – Варвары Шчукі – за карціну “Перыферыя”.

Таксама сярод беларускіх удзельнікаў трэцяе месца атрымаў Валерый Арцем’еў за фільм “Спакуса”, а ў намінацыі #seemore – Аляксей Чарныш за карціну “Эфект молі”.

Фота: smartfilm.by