Вучоныя падрыхтавалі кнігу пра Дзікае балота ў Белавежскай пушчы

04.02.2019

Беларускія вучоныя прапанавалі вынікі фундаментальных даследаванняў аднаго з найбуйнейшых у Еўропе нізінных балот – Дзікага. Яно з'яўляецца часткай Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”, на сёння яго стан блізкі да натуральнага. Дзікае балота мае статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння. Там гняздуюцца чырванакніжныя птушкі, у тым ліку рэдкая для Еўропы вяртлявая чарацянка. Кніга пра Дзікае балота стане першай у серыі выданняў, прысвечаных Рамсарскім тэрыторыям у Беларусі. Распавядае намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Дзмітрый Грумо.

Фота: socnews.by