У Мінску адкрылася XXVI Міжнародная кніжная выстава-кірмаш

06.02.2019

Сёння афіцыйна адкрыўся найбуйнейшы кніжны форум краіны – XXVI Мінская міжнародная выстава-кірмаш. Падчас яе адбудзецца каля 400 падзей. Асноўная лакацыя - адміністрацыйны комплекс на праспекце Пераможцаў, 14. За пяць дзён пісьменнікі і кнігавыдаўцы з усяго свету не толькі прэзентуюць новыя выданні, але і падвядуць вынікі мінулага года, абмяркуюць праблемы кніжнай галіны і падзеляцца вопытам.

Мінская выстава-кірмаш збярэ ўдзельнікаў з розных краін – Расіі, Украіны, Польшчы, Вялікабрытаніі, Германіі, Ірана, Кітая, прэзентуе найлепшыя кнігі і пераклады. Асноўныя тэмы сёлетняй выставы – Год Малой радзімы, II Еўрапейскія гульні, юбілеі класікаў беларускай літаратуры, знакавыя даты ў гісторыі нашай краіны. Працягвае Маргарыта Прохар.

Фота: minsknews.by