Альбом Вітольда Бялыніцкага-Бірулі прэзентавалі ў Нацыянальным мастацкім музеі

09.02.2019

Альбом работ народнага мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі прэзентавалі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. У якасці назвы кнігі выбралі цытату творцы: “Я хадзіў па роднай беларускай зямлі. Я быў шчасліцы…”. Мастак нарадзіўся на Магілёўшчыне, аднак большую частку жыцця правёў у Расіі. На радзіме ў яго атрымалася пабываць толькі пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944-м. У альбоме прадстаўлены лепшыя творы Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, іх арыгіналы знаходзяцца ў беларускіх зборах. Распавядае генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў.

Фота: "Ранняя вясна" (1953) istoriya-iskusstva.ru