Музей гісторыі беларускага кіно прапануе дзве рэтраспектывы

12.02.2019

Музей гісторыі беларускага кіно ў Мінску кожны месяц знаёміць  з акцёрамі  і рэжысёрамі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё кінаіндустрыі. У лютым установа прапанавала дзве рэтраспектывы. Працягвае дырэктар музея Ігар Аўдзееў.

"Францужанка і каханне", "Ці любіце вы Брамса?" "Мужчына і жанчына", "Гісторыя кахання", "І дождж змывае ўсе сляды"... Што паслужыла прычынай  аб'яднання гэтых і іншых  фільмаў у адну рэтраспектыву і ў чым яе сёлетняя асаблівасць?