15 лютага – 115 гадоў з дня нараджэння опернай спявачкі Ларысы Александроўскай

15.02.2019

Сёння 115 гадоў з дня нараджэння заснавальніцы беларускай оперы, легендарнай спявачкі, народнай артысткі СССР Ларысы Александроўскай. Асоба прымадонны заўсёды была акружаная некаторым арэолам загадкавасці. Яе называлі "беларускім салаўём", "беларускай Няжданавай", кампазітары прысвячалі ёй рамансы і песні. У 1935 годзе менавіта Ларыса Александроўская абрала ў самым сэрцы Мінска на Траецкай гары месца для будынка тэатра оперы і балета. А за два гады да гэтага менавіта яна выканала галоўную партыю Кармэн ў спектаклі, які адкрыў Дзяржаўны тэатр оперы і балета Беларусі. Вось як яна ўспамінала пра гэты час пазней. Запіс прапанаваў Дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.

 

Фота: vk.com