Выстава сакральнай культуры касцёла адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі

15.02.2019

“Сакральная культура касцёла Беларусі” – выстава з такой назвай адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі. Арганізатары і большасць наведвальнікаў характарызуюць яе словам “унікальная”: у экспазіцыі сабралі рэчы з касцёлаў і прыватных калекцый, якія раней амаль немагчыма было ўбачыць у адным месцы. Распавядае ксёндз Юрый Санько.

Адзенне каталіцкага духавенства, абразы і скульптуры XIX стагоддзя і іншыя рэчы, звязаныя з сакральнай прасторай касцёла, – цыборыум, вэлюм, стула, манстрацыя, імшал. Акрамя гэтага, выстава арганічна дапоўнена фотаздымкамі касцёлаў Беларусі аўтарства Сяргея Плыткевіча.

Убачыць экспазіцыю можна да 20 сакавіка.

Фота: facebook.com