Спектакль "Вій. Докудрама" паказалі ў Мінску

18.01.2019

Чарнігаўскі абласны акадэмічны ўкраінскі музычна-драматычны тэатр імя Тараса Шаўчэнкі прэзентаваў на беларускай  сцэне найлепшы ўкраінскі спектакль мінулага года "Вій. Докудрама". Ад гогалеўскага "Вія" ў пастаноўцы па п'есе Наталлі Варажбіт засталося крыху містыкі, у астатнім – п'еса сучасная. Рэжысёр – заслужаны артыст Украіны Андрэй Бакіраўпрынцыпова пакінуў інсцэніроўку як ёсць– з жартамі і "набалелымі" падзеямі часу напісання твора – 2012 года.