У Музеі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве адкрываюцца дзве выставы

06.03.2019

Сёння адкрываецца выстава дызайнера Валерыя Плаксіна. Ён скончыў Маскоўскі тэкстыльны інстытут, каля трыццаці гадоў займаўся дызайнам тканіны, вядомай на ўвесь Савецкі Саюз, адначасова ствараў карціны. Падрабязней пра экспазіцыю распавядзе загадчыца Музея Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве Святлана Строгіна.

Заўтра адкрыецца яшчэ адна экспазіцыя – жывапісу і графікі "Класіка пейзажа" з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.