У Беларускай дзяржаўнай філармоніі працягваецца цыкл канцэртаў "Насуперак гравітацыі"

29.03.2019

У нядзелю ў малой зале імя Рыгора Шырмы ўвазе прыхільнікаў – французскі рамантызм, імпрэсіянізм і італьянскі неакласіцызм. У праграме чакаюцца прэм'еры. Канцэрт суправаджаюць відэаілюстрацыі. Мастацкі кіраўнік і дырыжор Дзяржаўнага камернага хору – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава. У чарговым канцэрце калектыву ахвотныя не толькі паслухаюць музыку, але і зададуць пытанні музыкантам.

Фота: philharmonic.by