Беларуская філармонія запрашае на фестываль "Мінская вясна"

01.04.2019

35 гадоў Мiжнароднаму музычнаму фестывалю”Мiнская вясна”. Беларуская дзяржаўная фiлармонiя запрашае аматараўна цыкл канцэртаў, якiя адбудуцца з 3 да 26 красавiка. Юбілейная праграма насычаная i разнастайная. Асаблiвасць фестывалю  вялiкая колькасць прэм’ер. Падрабязней пра некаторыя раскажа мастацкi кiраунiк Белдзяржфiлармонii Юрый Гiльдзюк. Чым фестываль будзе цiкавы для дзяцей, распавядзе дырэктар Дзяржаўнага камернага аркестра Кацярына Кунцэвiч.

Асаблiвае месца ў фестывальнай праграме займае заключны канцэрт “Вайна i мiр” у выкананнi Дзяржаўнай харавой капэлы iмя Рыгора Шырмы. Праграма канцэрта складаецца з прэм’ерных твораў розных кампазітараў, сярод якiх прагучыць i адна сусветная прэм’ера. Прыадкрые завесу таямніцы мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор капэлы Вольга Янум.  

35-ты Фестываль музыкi “Мiнская вясна” сёлета прапануе сустрэчы з маладымі таленавiтымі музыкантамі, сярод якiх Iван Карызна, Мiхаiл Радунскi, Аляксандра Дзенiсеня, Аляксей Пшанiчны.

Фота: hronika.by