Музей гісторыі беларускай літаратуры зладзіў міні-канцэрт твораў кампазітара XIX стагоддзя Гедыміна Радкевіча

04.04.2019

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбыўся фартэпіянны канцэрт "Вяртаем забытыя імёны", прысвечаны творчасці кампазітара XIX стагоддзя Гедыміна Радкевіча. Музыказнаўцы адзначаюць, што ў творах майстра адчуваецца ўплыў Фрэдэрыка Шапэна, аднак, нягледзячы на гэта, яго музыка ўнікальная і самабытная. "Творчасць Гедыміна Радкевіча стане яшчэ адной візітнай карткай нашай краіны", – упэўнівае дырэктар музея Міхаіл Рыбакоў.

Да нядаўняга часу адзіным выканаўцам музыкі Гедыміна Радкевіча быў піяніст, даследчык музычнай культуры Уладзімір Лябецкі. Днямі спіс выканаўцаў папоўніўся. Творы кампазітара сыгралі  Лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. “Іграць музыку майстра лёгка. У ёй адчуваюцца беларускія матывы”, – адзначае піяніст Аляксандр Данілаў.

У планах – выкарыстоўваць музыку Гедыміна Радкевіча ў канцэртах Беларускай дзяржаўнай філармоніі і іншых устаноў краіны.

Фота: redaktorext.polskieradio.pl