Велікодны фестываль “Радасць” пачынаецца ў Мінску

11.04.2019

Традыцыйная падзея, што разгарнулася ў сталічным Палацы мастацтва, дзеліцца на дзве часткі: праваслаўную выставу-кірмаш  і культурную праграму для дзяцей і дарослых. Аб сёлетніх новаўвядзеннях і мэтах фестывалю раскажа насельніца Мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра Фацінія.

У рамках фестывалю ладзяць дабрачынную акцыю "Цуд для блізкага". Мэта - дапамога братам мужчынскага падворка Свята-Елісавецінскага манастыра ў будаўніцтве сыраварнага цэха. Далучыцца да акцыі можа кожны неабыякавы. Працягвае куратар культурнай праграмы фестывалю "Радасць" Міхаіл Мішуроў.

Наведаць фестываль "Радасць" можна да канца наступнага тыдня.

Фота: obitel-minsk.ru